Гурт «Laudans» выпусціў кліп на песню «Treasure of Universe»

Дуэт апублікаваў свой новы кліп «Treasure of Universe», у якім музыкі закранулі тэму шэрых будняў і штодзённага змагання людзей са сваімі праблемамі і слабасцямі.

Відэа падрыхтавала творчая студыя ArtFilmby, а рэжысёрам кліпа з’яўляецца Расціслаў Смольскі. Аператар — Аляксандр Бондараў. Здымкі адбываліся ў мінскім касцёле Узвышэння Святога Крыжа, а таксама на Мінскім моры.

Спеў «Treasure of Universe» быў запісаны музыкамі ў двух версіях — беларускай і англійскай. Для кліпа была абрана менавіта англійская версія, каб спеў быў даступны як мага большаму колу слухачоў. Зараз «Treasure of Universe» можна пачуць як на беларускіх, так і на польскіх радыёстанцыях, між іншымі на radioniepokalanow.pl.

Каталіцкі дуэт «Laudans» пачаў сваё існаванне 5 год таму, і за гэты час выдаў два альбомы, з якімі актыўна канцэртаваў у Беларусі, Польшчы і Літве.

grodnensis.by

для друку для друку