Гурт «Laudans» прэзентаваў новы кліп (+відэа)

myzukaУ апошні дзень лета гурт «Laudans» прэзентаваў кліп на спеў «Той Самы Госць», словамі для якога стаў верш хрысціянскай паэткі Ірыны Багдановіч.

«Той Самы Госць» — гэта гісторыя пра тое, як мы глядзім на нашых бліжніх. Ці хапае нашай увагі і павагі да ўсіх тых, міма каго мы праходзім?
Ці хапае нашай любові, каб у кожным з людзей шукаць Вобраз Божы…

Кліп гурт здымаў сваімі сіламі. Здымкі адбываліся ў Польшчы, у гарадах Шчытна і Вроцлаў, а адзін з эпізодаў быў зняты на Грунвальдскім полі.

Асаблівую падзяку ў падрыхтоўцы кліпа гурт выказвае Віталю Жартуну і Максіму Боландзю, а таксама дзякуе сваім сем’ям за падтрымку.

«Laudans» – найбольш дзейсны і актыўны гурт хрысціянскай сцэны Беларусі. Нагадаем, што нядаўна гурт “Laudans” выдаў свой другі альбом пад назвай “Адзінства”, а таксама быў адным з арганізатараў фестывалю хрысціянскай музыкі “Laudato Si” у Беразінскім. За год гэты гурт дае прыкладна каля 60 канцэртаў у Беларусі і за яе межамі.

Прэзентацыя кліпа і бліжэйшы канцэрт гурта адбудзецца 4 верасня ў Кальварыйскім касцёле ў Мінску пасля св. Імшаў на 14.00 і на 18.00.

Вольга Севярынец, Крыніца.інфо

для друку для друку