- Каталіцкі Веснік - http://catholicnews.by -

Гурт «Laudans» прадставіў музычны спектакль для вернікаў нясвіжскай парафіі

njasvizh_laudans [1]8 сакавіка 2016 года гурт «Laudans» прадставіў музычны спектакль «Трэба спяшацца любіць» ў парафіі Божага Цела ў Нясвіжы. Гэта быў спектакль, які даў вернікам па сапраўднаму задумацца над сэнсам свайго жыцця, паведамляе сайт парафіі [2].

Прагучалі музычныя творы на словы кс. Яна Твардоўскага, св. Яна Паўла ІІ і іншых аўтараў. Прыгожая музычная апрацоўка, глыбокія разважанні паміж спевамі, надалі гэтым творам яшчэ больш духоўны сэнс.

Парафіяне ўдзячныя аўтарам і выканаўцам Андрэю Лугіну і Алёне Палачанскай за гэтыя прыгожыя хвіліны, якія яшчэ больш змаглі прыблізіць да Бога.

njasvizh_laudans1 [3]