8 сакавіка 2016 года гурт «Laudans» прадставіў музычны спектакль «Трэба спяшацца любіць» ў парафіі Божага Цела ў Нясвіжы. Гэта быў спектакль, які даў вернікам па сапраўднаму задумацца над сэнсам свайго жыцця, паведамляе сайт парафіі.
Прагучалі музычныя творы на словы кс. Яна Твардоўскага, св. Яна Паўла ІІ і іншых аўтараў. Прыгожая музычная апрацоўка, глыбокія разважанні паміж спевамі, надалі гэтым творам яшчэ больш духоўны сэнс.
Парафіяне ўдзячныя аўтарам і выканаўцам Андрэю Лугіну і Алёне Палачанскай за гэтыя прыгожыя хвіліны, якія яшчэ больш змаглі прыблізіць да Бога.
