Гудагай запрашае на фэст

фест-гудогайУ парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў мястэчку Гудагай 18-19 ліпеня  адбудуцца ўрачыстасці Маці Божай Шкаплернай.

Вернікі Гудагайскай парафіі разам з айцамі-кармялітамі і сёстрамі законнымі запрашаюць усіх жадаючых на супольную малітву і ўрачыстасць.

18 ліпеня

18.00 – Святая імша і заканчэнне навэнны да Маці Божай

Юбілей 25-годдзя святарства айца Бярнарда Радзіка OCD і айца Паўла Леліто OCD

20.00 – Крыжовая дарога на Кальварыі

23.15 – Нешпары пра Найсвяцейшую Панну Марыю з разважаннем

24.00 – Працэсія са свечкамі

Святая імша (узначаліць біскуп Аляксандр Кашкевіч)

Начное чуванне і адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту

19 ліпеня

08.30 – Гадзінкі пра Найсвяцейшую Панну Марыю

09.30 – Святая імша на польскай мове (узначаліць біскуп Юрый Касабуцкі)

11.00 – Канцэрт

12.00 – Урачыстая адпустовая Святая імша (узначаліць біскуп Юзаф Станеўскі)

Юбілей 25-годдзя святарства айца Бярнарда Радзіка OCD і айца Паўла Леліто OCD

Гудагайскі касцёл славіцца абразом Маці Божай Гудагайскай, культ ушанавання якога звязаны са шкаплерным набажэнствам. 20 ліпеня 2014 г. падчас святкавання 250-годдзя з часу свайго асвячэння касцёл у Гудагаі быў аб’яўлены дыяцэзіяльным санктуарыем Маці Божай Шкаплернай Гродзенскай дыяцэзіі. У святыні знаходзіцца вядомы ласкамі абраз Маці Божай Гудагайскай, які быў каранаваны папскімі каронамі 15 ліпеня 2007 г.

ostrovets.by

для друку для друку