Гродзенскія «Анёлы дабра» і св. Мікалай наведалі дзіцячы абласны шпіталь

Ужо прайшлі Калядныя святы, аднак у нядзелю, 15 студзеня, да дзетак у дзіцячую абласную бальніцу ў Гродне завітаў св. Мікалай разам з валанцёрамі гродзенскага “Карытас” у рамках праекта «Анёлы дабра».

У кожнай палаце хлопцы і дзяўчаты вельмі радасна і цёпла сустракалі гасцей. У гэты вечар было расказана вельмі шмат вершаў і заспявана песень, а таксама шмат разоў дзеці вадзілі карагоды. Вядома ж св. Мікалай з пустымі рукамі не прыходзіць, таму нашы маленькія падапечныя атрымалі салодкія падарункі.

Не пакінуў па-за ўвагай святы і медыцынскі персанал аддзялення. Але каб атрымаць свае салодкія падарункі, усім трэба было таксама павадзіць карагоды.

У гэты дзень у артапеда-траўматалагічным аддзяленні бальніцы панавала святочная і радасная атмасфера. А дзеці абяцалі чакаць св. Мікалая ўжо ў наступным годзе, але толькі дома.

Марыя Арцем’ева

для друку для друку