Гродзенскі ксёндз запісаў дыск хрысціянскай аўтарскай песні

krysztopikСвятар-бард спявае пад гітару пра Міласэрнага Збавіцеля.

Ксёндз Тадэвуш Крыштопік, дырэктар выдавецтва Гродзенскай дыяцэзіі і пробашч у парафіі Квасоўка запісаў дыск хрысціянскай аўтарскай песні. Ксёндз вядомы сваімі талентамі не толькі ў роднай парафіі, дзе ён часта спявае, але і ў іншых гарадах, якія наведвае святар. Напрыклад, нядаўна кс. Тадэвуш праводзіў адвэнтовыя рэкалекцыі ў Гомелі і таксама парадаваў мясцовых католікаў сваімі спевамі пад гітару.

Альбом мае назву «Misericors Salvator» (з лац. — Міласэрны Збавіцель) і ўключае 14 кампазіцый на беларускай, польскай мовах, а пачынаецца дыск з песні «Szalom, lach Miriam!» («Ave Maria» на іўрыце). Дарэчы кс. Тадэвуш бясплатна раздае свае дыскі вернікам, а часам і выпадковым людзям, такім чынам таксама евангелізуе, распавядаючы праз спеў пра Міласэрнага Збавіцеля.

Ксёндз Тадэвуш Крыштопік нарадзіўся ў 1957 годзе, скончыў Гродзенскае музычнае вучылішча і Мінскую кансерваторыю. У 1982 годзе паступіў у Вышэйшую духоўную семінарыю ў Рызе (Латвія). Песні пачаў складаць ужо ў першыя гады свайго святарства.

katolik-gomel.by

для друку для друку