Гродна запрашае ў пешыя пілігрымкі

IMG_1811Лета – найбольш спрыяльны час для пешых паломніцтваў. З году ў год тысячы пілігрымаў ходзяць у святыя месцы, каб духоўна ўзбагаціцца. Будслаў, Тракелі, Гудагай ўжо сустракалі сваіх пілігрымаў. Вернікі, якія яшчэ не паспелі прайсці свой пілігрымковы шлях гэтым летам, збірайцеся ў дарогу. Вас чакаюць Навагрудак, Рось, а таксама Вільня. 

З 25 па 31 ліпеня ўсіх сардэчна запрашаем да ўдзелу ў 6 пешай пілігрымцы Гродна-Навагрудак да месца мучаніцтва сясцёр-назарэтанак.
25 ліпеня ў 9.00 — св. Імша ў касцёле Найсвяцейшага Адкупіцеля (Гродна-Дзевятоўка). Пачатак пілігрымкі, якую ўзначаляць кс. Віталій Сідорка і кс. Дзмітрый Дубовік.
1 ліпеня ў 17.00 — св. Імша на месцы растрэлу сясцёр (у Батароўскім лесе).
1 жніўня ў 04.30 — св. Імша ў Белай Фары (касцёл Перамянення Пана), якая сімвалізуе гадзіну растрэлу назарэтанак.
Кантактная інфармацыя па тэл. +375 33 6 203 441 — с. Таццяна.

З 7 па 10 жніўня пройдзе 14 пешая пілігрымка Гродна – Рось. Маршрут пілігрымкі: Гродна — Квасоўка — Вялікія Эйсманты — Рэпля — Рось. У горадзе Рось, размешчаным прыкладна ў 75 км ад Гродна, знаходзіцца гістарычная святыня — санктуарый Езуса Журботнага. У яе галоўным алтары знаходзіцца цудатворная 400-гадовая фігура Езуса Журботнага, якая прыцягвае да сябе шматлікіх пілігрымаў.
5 жніўня ў 20.00 — арганізацыйная сустрэча для пілігрымаў адбудзецца ў касцёле Гродна — Паўднёвы.
7 жніўня ў 7.00 — пачатак пілігрымкі. Св. Імша ў парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (Гродна — Паўднёвы, вул. Цэнтральная 26).

Кантактная інфармацыя па тэлефонах: 8 029 78 40 572, 8 044 46 06 140 (кс. Юрый Марціновіч); 8 033 68 62 116, 8 033 68 62 116, 8 029 13 72 754 (Iaланта).

23 экуменічная пілігрымка ў санктуарый Маці Міласэрнасці ў Вільне пройдзе па маршруце Беласток-Гродна-Вільня (18-25 жніўня).
15 жніўня — выхад пілігрымкі з Беластока.
18 жніўня — прыход у Гродна. Сустрэча пілігрымаў адбудзецца ў пабернардынскім касцёле а 19 гадзіне.
19 жніўня ў 7.00 — св. Імша для пілігрымаў перад выхадам у далейшую дарогу. У гэты час будзе існаваць магчымасць далучыцца да пілігрымкі вернікам з Беларусі.
25 жніўня — заканчэнне пілігрымкі св. Імшой у Вострай Браме ў Вільні.

У Беларусь паломнікі вяртаюцца самастойна.

У сувязі з тым, што пілігрымка будзе перасякаць мяжу і праходзіць па тэрыторыі Літвы (22-25 жніўня), паломнікам неабходна мець візу. Больш падрабязная інфармацыя тут>>.

Паводле grodnensis.by

для друку для друку