Грэка-католікі запрашаюць на прыміцыйную Боскую Літургію новасвятара ў Мінску

Беларускі грэка-каталіцкі новасвятар – а. Сяргей Ганчароў (CSsR), манах-рэдэмптарыст, адслужыць прыміцыйную Боскую Літургію ў роднай парафіі Святога Духа ў Мінску – у ніжнім храме Чырвонага касцёла – у нядзелю, 3 сакавіка, у 11:00 гадзін.

Айцец Сяргей Ганчароў, пасля духовай і інтэлектуальнай падрыхтоўкі ў Кангрэгацыі Найсвяцейшага Адкупіцеля (рэдэмптарыстаў) і пасля замежных душпастырскіх стажыровак у Італіі і Бельгіі, быў рукапакладзены на прэзбітара ў Львове 12 лютага 2019 года.

Напрыканцы Боскай Літургіі новасвятар а. Сяргей усім прысутным вернікам удзеліць прыміцыйнае блаславенне.

svjazep.org

для друку для друку