Грэка-католікі Мінска запрашаюць на рэкалекцыі і малітву за Беларусь

Вернікі мінскіх грэка-каталіцкіх парафій св. праведнага Язэпа і св. Мікалая Цудатворцы ў бліжэйшы час будуць перажываць велікапосныя рэкалекцыі, а 25 сакавіка ўзнясуць малітвы за Беларусь.

Як паведамляецца на парафіяльным сайце Svjazep.org, напярэдадні Крыжапаклоннай нядзелі і свята Дабравешчання Багародзіцы (Звеставання) рэкалекцыі для каталіцкіх супольнасцяў усходняга абраду правядзе іераманах Студыцкага ордэна Лявонцій (Тумоўскі), доктар усходніх царкоўных навук.

Праграма рэкалекцый і малітваў наступная:

23 сакавіка, субота

18.00 — Вячэрня (Нешпары) з Пакланеннем св. Крыжу

19.00 — духоўная канферэнцыя

20.00 – 23.15 — малітоўнае чуванне, магчымасць споведзі

24 сакавіка, Крыжапаклонная нядзеля

10.00 — Боская Літургія з рэкалекцыйным казаннем, магчымасць споведзі

15.00 — Боская Літургія з рэкалекцыйным казаннем, магчымасць споведзі

25 сакавіка, свята Дабравешчання Багародзіцы (Звеставанне)

18.30 — святочная Боская Літургія з малітвай за Беларусь, магчымасць споведзі

Душпастырскі цэнтр грэка-каталіцкай парафіі святога праведнага Язэпа (г. Мінск, вул. Арджанікідзэ, д. 6).

Catholic.by

для друку для друку