Грэка-католікі адкрылі ў Наваполацку выставу жывапісу

Полацкая грэка-каталіцкая парафія святога Язафата Кунцэвіча арганізавала выставу твораў мастакоў, якія ў мінулыя гады прымалі ўдзел у пленэрах на базе парафіі.

Пляцоўкай стаў Музей гісторыі і культуры Наваполацка. Выстава “Полацк сакральны” сабрала працы трох пленэраў. 17 лютага адбылося ўрачыстае адкрыццё, у якім прыняў удзел Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек.

На выставе прадстаўлены творы 11 мастакоў, сярод якіх маладыя мастакі, сябры Беларускага саюза мастакоў і прызнаныя мэтры выяўленчага мастацтва. Большасць работ прысвечаная Полацкай зямлі з яе старажытнымі святынямі і новымі храмамі.

Удзельнікі выставы: Валерый Шчасны, Алесь Пушкін, Іван Іваноў, Аляксей Яўсееў, Андрэй Піскун, Андрэй Міхайлаў, Слава Літвін, Сяргей Чарцілін, Віктар Жукаў, Дзмітрый Мшар, Аляксей Літвін.

Выстава працуе да 3 сакавіка па адрасе вул. Маладзёжная, 45.

Krynica.info

для друку для друку