Грэка-католікі запрашаюць у пілігрымку Віцебск — Полацк

greka-katolikiПачалася падрыхтоўка да штогадовай грэка-каталіцкай пілігрымкі Віцебск – Полацк, якая пройдзе з  7-12 ліпеня.

Дэвіз ХХІ пілігрымкі: “Люблю прыказанні Твае, Госпадзе!» (Пс. 119:159)

Традыцыйны шлях святамучаніка Язафата — ад месца яго мучаніцтва (Віцебск) да Полацкай катэдры і месца мучаніцкай смерці Полацкіх Пакутнікаў манахаў базыліянаў.

Пілігрымка пачынаецца ў аўторак, 7 ліпеня святой Імшой у грэка-каталіцкім храме ў Віцебску па вул. 2-я Войкава, № 6 (скрыжаванне з вул. Лявонава).

Маршрут пілігрымкі:

І этап, аўторак 7 ліпеня: Віцебск — Заронава;
ІІ этап, серада 8 ліпеня: Заронава — Шуміліна
ІІІ этап, чацвер 9 ліпеня: Шуміліна — Обаль;
IV этап, пятніца 10 ліпеня: Обаль — Гараны; 
V этап, субота 11 ліпеня: Гараны — Струнне — Полацк.

У нядзелю – 12 ліпеня ў Полацку, каля храма св. Параскевы Полацкай, у прыватным сектары “Кароўнікі”, вул. Навасёлаў, 70 (даезд ад вакзала аўтобусам № 8 да канечнага прыпынку “вул. Бабушкіна”) адбудзецца Святая Імша. Пачатак у 10.30.

Тэлефон для кантактаў: а. Зміцер (29) 675-29-97 Velcom
У Мінску звяртацца па тэл.: Андрэй (29) 889-95-50 МТС

svjazep.org

для друку для друку