Грэка-католікі з Мінска запрашаюць моладзь на сустрэчы падчас Вялікага посту

Грэка-каталіцкая моладзь штосуботу будзе ладзіць сустрэчы напрацягу ўсяго Вялікага посту. Першая сустрэча запланаваная на 4 сакавіка: вернікі хочуць падзяліцца з моладдзю парадамі пра эфектыўнае выкарыстанне часу, якія надзвычай актуальныя падчас посту.

“Час Вялікага посту — гэта час, калі Бог дакранаецца да сэрца кожнага з нас і мяняе яго, — дзеляцца з Krynica.info арганізатары. — Таму мы вырашылі ладзіць кожную суботу сустрэчы, дзе б маглі абгрунтоўваць тыя пытанні, на якія мы штодзённа шукаем адказы. Як правільна выкарыстоўваць свой час? Як выкарыстоўваць тыя таленты, якія нам даў Бог, не на самарэалізацыю, але на дапамогу бліжнім? Як сябе паводзіць, калі трапляеш у цяжкія сітуацыю і не разумееш, для чаго яны табе дадзеныя? Мы хочам разам шукаць адказы на гэтыя пытанні”.

Арганізатары хацелі, каб сустрэчы насілі не толькі адукацыйны фармат, але і творчы. На сустрэчах грэка-каталікі будуць прапаноўваць далучацца да спеваў, вершаў і міні-тэатральных пастановак.

На свята Дабравешчання запланавана творчая вечарына, а перад Вербнай нядзеляй — больш шчыльнае знаёмства з Велікоднымі традыцыямі, асвойванне розных фарбавання яек, знаёмства з Велікоднымі стравамі.

Моладзевыя сустрэчы будуць праходзіць у парафіі Маці Божай Нястомнай дапамогі па адрасе завулак Снежны, 7 (станцыя метро Маладзёжная).

Пачынацца сустрэчы будуць з малітвы — Вячэрні, якая пачынаецца ў 18:30. А  ў 19:30 вернікі запрашаюць моладзь падняцца наверх, каб за кубкам гарбаты разам плённа выкарыстоўваць час посту.

На сустрэчы запрашаюцца ўсе жадаючыя!

для друку для друку