Грэка-каталіцкая парафія Маці Божай Нястомнай Дапамогі запрашае вас прыняць удзел у 38-й Пілігрымцы Даверу на Еўрапейскую сустрэчу моладзі (Тэзэ), якая будзе праходзіць у Валенсіі 28.12.2015-01.01.2016.
Пілігрымка даверу — гэта не толькі супольная малітва i духоўныя разважаннi, але яшчэ і цікавыя знаёмствы і мерапрыемствы, яркія ўражанні, Новы год з Богам!
Кардынал Антоніо Кан’ісарэс Льёвера, арцыбіскуп дыяцэзіі, якая запрасіла Тэзэ, выказаў сваю «самую глыбокую ўдзячнасць» экуменічнай суполцы Тэзэ і запрасіў многіх маладых людзей прыехаць. «Гэта будзе сустрэча Царквы, малітва аб адзінстве ўсіх хрысціянаў. Яна стане заклікам для Касцёла ў Валенсіі дакрануцца да таго, што нясе нам Тэзэ». Кардынал сказаў, што ўся правінцыя Валенсія гатовая прымаць гэтую міжнародную сустрэчу як знак таго, што «мы – Царква, якая верыць ў Езуса Хрыста, адзіная, што адклікаецца на жаданне Госпада, каб усе былі адным цэлым, каб свет паверыў, што надзея сапраўды ёсць».
З праграмай сустрэчы можна азнаёміцца тут: taize.fr
Умовы:
- У Еўрапейскай сустрэчы моладзі можа браць удзел:
Моладзь ад 18 да 35 год. 17-гадовыя – абмежавана. Абмежавання па канфесійнай прыналежнасці няма!
- Якія дакументы мусяць быць прадстаўленыя:
- Умовы А1 (скачаць на сайце) падпісаныя ўласнаручна;
- Анкета А2 (скачаць на сайце) запоўненая і падпісаная ўласнаручна (электронны варыянт 1-ага блока КАНТАКТЫ з дададкова упісанымі «ФИО» лацінкай і № пашпарту — дасылаецца на кантактны мэйл у фармаце .doc ці у целе ліста);
- Копія пашпарта (30-31, 32-33 старонкі + прапіска);
- Грошы (першая частка) 200 еўра*. ЗВЯРНІЦЕ УВАГУ — гэта незваротны ўнёсак! Гэта значыць у выпадку, калі асоба сама пазней адмовіцца ад паездкі, то гэтыя грошы ёй не будуць павернутыя!
Па атрыманні дакументаў выдаецца распіска. У выніку адмовы з боку арганізатараў, усе дакументы і грошы мяняюцца на распіску.
- Афіцыйны тэрмін прадстаўлення дакументаў: 18 кастрычніка 2015 ГОДУ! Прыем дакументаў сканчваецца пры наяўнасці 55 аплікантаў. Пазней за 18.10.2015 шанец трапіць у групу будзе невялікі. У выніку наяўнасці вольных месцаў у нас і актуальнай візы шэнген у вас, вы зможаце звяртацца па залічэнне да самага 24 снежня 2015.
- Кошт: 420 еўра* для моладзі і 450 еўра* для старэйшых за 35 год (без уліку візаў; візы традыцыйна бясплатныя). Кошт можа змяніцца да +/- 10%. Арганізатары будуць імкнуцца забяспечыць больш камфортныя умовы падчас дарогі, што адаб’ецца на кошце. Лішак, пры наяўнасці, будзе вяртацца дысцыплінаваным пілігрымам на звароце з Валенсіі. Асатнія грошы у эквіваленце 220 еўра будзем прасіць здаць да 15.11.2015.
- Прынцыпы залічэння: па прадстауленні поўнага пакета дакументаў і грошаў, калі іншае не агаворана вышэй.
Паездка:
Маршрут: Мінск-(Кракаў)-Будапешт-Барселона-Валенсія \ Валенсія -(праз Толеда і/ці Куэнка) Авіла (Лісабон) — Ліон — Дрэздэн -Мінск
Размяшчэнне ў Валенсіі: у сем’ях ці парафіяльных (школьных) залах; таму трэба будзе мець турыстычны дыванок і спальнік, быць падрыхтаваным да паходных умоваў і ў дарозе.
Выезд: 24(25) снежня 2015 – Прыезд: 6(7) студзеня 2016
Кантакт: Velcom – (029) 699-33-01, MTС – (029) 578-65-20 (Мікалай), е-мэйл: chdz@tut.by Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. .
Aрганізацыя:
Першая арганізацыйная сустрэча групы адбудзецца 18 кастрычніка 2015 г., пачатак а 19:00 у грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі (г. Мінск, зав. Снежны, 7 – ля метро “Маладзёжная”). На ёй можна будзе здаць дакуманты з п. 2 і знайсці адказы на ўсе арг. пытанні. Дакументы на візу будуць прымацца на 2(3)-ім спатканні групы:
— не старэйшы за 10 год пашпарт, тэрмін дзеяння якога мінае не раней трох месяцаў з даты запланаванага вяртання (07.03.2016);
— страхоўка (афармляецца арганізатарамі, калі прынясеце яе кошт беларускімі рублямі каля 5 еўра);
— запоўненая і падпісаная заяўнікам анкета (як і што запаўняць, паведаміцца пазней, анкету можна будзе запоўніць на спатканні);
— тры (не старэйшыя за 6 мес.) фотакарткі 35х45 для іспанскай амбасады;
— копіі пашпарта;
— студэнцкі білет + даведка з вучобы \ даведка з працы аб займаемай пасадзе і заробку за 3/6 мес.
Пашпарты будуць падавацца на візы пасля 15.11.2015.
2-ое й 3-ае арганізацыйнае спатканне плануецца правесці ў лістападзе, 4-ае спатканне — у пачатку снежня.
*Разлікі ў беларускіх рублях.
