Грэка-каталіцкая парафія Маці Божай Жыровіцкай у Івацэвічах адзначыла юбілей

iwacewiczyРоўна 20 гадоў таму ў Івацэвічах адбылося першае богаслужэнне грэка-каталіцкага святара. Сёння ж грэка-каталікі з гэтай нагоды адслужылі святочную Боскую літургію, якую ўзначаліў Апостальскі візітатар архімандрыт Сяргей Гаек.

Падчас казання перад вернікамі выступіў святар, які адслужыў першую службу ў Івацэвічах. Айцец Ігар, які цяпер ўзначальвае парафію святых апосталаў Пятра і Паўла ў Берасьці, нагадаў, што 20 гадоў таму было спадзяванне на рост колькасьці вернікаў і хуткае пашырэнне грэка-каталіцкай царквы. Але ў выніку гэта не спраўдзілася. З іншага боку, на яго думку, царква аб’яднала інтэлігенцыю і моладзь, займае істотнае месца ў культурным жыцці краіны.

Галоўнай жа прычынаю таго, што ўніяцкая царква не стала шматлюднай, з’яўляецца адсутнасць месцаў для малітвы, казаў айцец Ігар. Афіцыйна грэка-каталікі маюць толькі дзьве культавыя пабудовы. Таму нават падчас адзначэння 20-годдзя існавання парафіі Маці Божай Жыровіцкай, Боская літургія праводзілася ў Івацэвіцкім касцёле святых апосталаў Пятра і Паўла.

Тым не менш адным з вынікаў існавання ўніяцкай парафіі ў Івацэвічах стала высвячэнне з гэтага гораду двух святароў: айца Андрэя Крата, якія з’яўляецца пробашчам у Гародні, і айца Сяргея Стасевіча, які працягвае ў Лондане справу айца Аляксандра Надсана.

svaboda.org

для друку для друку