Гравюры Далі і кнігі Скарыны прадставіць выстава “Беларусь і Біблія”

Міжнародная экспазіцыя адкрываецца ў Нацыянальнай бібліятэцы ў Мінску.

20 верасня — 21 кастрычніка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі пройдзе міжнародная выстава «Беларусь і Біблія», прысвечаная самай вядомай і ўплывовай кнізе ў гісторыі чалавецтва. На выставе будуць дэманстравацца 170 унікальных рукапісных і друкаваных помнікаў кніжнай культуры, сабраных з 11 дзяржаўных і прыватных калекцый ЗША, Вялікабрытаніі і Ізраіля, а таксама прадастаўленыя Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі.

Сярод экспанатаў:

— скруткі Мёртвага мора,

— самы старажытны фрагмент Новага Запавету,

— рэканструкцыя друкарскага станка Гутэнберга XV ст.,

— кнігі Гутэнберга, Марціна Лютара і Францішка Скарыны,

— гравюры Альбрэхта Дзюрэра, Гюстава Дорэ, Сальвадора Далі.

Некалькі раздзелаў выставы будуць прысвечаны гісторыі Бібліі ў Беларусі. На выставе будзе дзейнічаць інтэрактыўная пляцоўка для дзяцей, і друкарскі станок Гутэнберга, на якім кожны ахвотны зможа надрукаваць аркуш з Бібліі. Таксама ў межах выставы пройдуць займальныя і пазнавальныя экскурсіі і выступленні сусветна вядомых экспертаў.

На адкрыццё выставы, якое пройдзе 20 верасня, запрошаны вядомы хрысціянскі публіцыст і прапаведнік Джош Макдауэл, аўтар бестсэлераў «Не проста цясляр», «Бясспрэчныя сведчанні» і яшчэ 150 кніг.

Выстава працуе ў Музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пам. 347)

Час працы:

Аўторак, серада, пятніца: 10.30-19.00

Чацвер, субота, нядзеля: 10.00-18.00

Выхадны дзень — панядзелак

Адрас:

Мінск, прасп. Незалежнасці 116

Заказ экскурсій: тэл.(+375 17) 293-27-22, 293-28-53, 293-29-66

для друку для друку