- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Гран-пры Фестывалю хрысціянскай творчасці ў Польшчы атрымаў гурт «Laudans»

glybokaje_laudans04 [1]22-23 мая ў г. Закапанэ (Польшча) праходзіў Х фестываль хрысціянскай творчасці. Там прэзентаваліся творы літаратурныя і музычныя, а таксама выяўленчага мастацтва і тэатральныя пастаноўкі. Беларускаму музычнаму хрысціянскаму гурту «Laudans» пашчасціла прыняць удзел у ім.

Пасля падвядзення вынікаў, «Laudans» узяў гран-пры фестывалю і атрымаў магчымасць зрабіць сольны канцэрт у Тшэбніцы (Польшча) праз тыдзень, паведамляе старонка [2]гурта Укантакце.

Падчас фінальнага канцэрта гурт «Laudans» выканаў песню «Адзінства» разам з польскім дзіцячым хорам.