22-23 мая ў г. Закапанэ (Польшча) праходзіў Х фестываль хрысціянскай творчасці. Там прэзентаваліся творы літаратурныя і музычныя, а таксама выяўленчага мастацтва і тэатральныя пастаноўкі. Беларускаму музычнаму хрысціянскаму гурту «Laudans» пашчасціла прыняць удзел у ім.
Пасля падвядзення вынікаў, «Laudans» узяў гран-пры фестывалю і атрымаў магчымасць зрабіць сольны канцэрт у Тшэбніцы (Польшча) праз тыдзень, паведамляе старонка гурта Укантакце.
Падчас фінальнага канцэрта гурт «Laudans» выканаў песню «Адзінства» разам з польскім дзіцячым хорам.