- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

#ГрайПану: у Жодзіне пройдзе другая сустрэча хрысціянскіх музыкантаў Беларусі

[1]4-6 лістапада ў Жодзіне пройдзе другая сустрэча хрысціянскіх музыкантаў, паведамляе catholic.by [2]. «Грай Пану» — адмысловая музычная майстэрня для тых, хто займаецца музыкай, праслаўляючы Бога.

Зарэгістравацца на ўдзел у сустрэчы можна ТУТ›› [3]

Ініцыятыва, якую распачалі ўдзельнікі евангелізацыйнага праекта «Рыбы», знайшла свой працяг. Першая сустрэча адбылася ў Жодзіне 10-12 сакавіка.

Як адзначаў напярэдадні першай сустрэчы адзін з яе арганізатараў Віталій Грышкевіч (удзельнік гурта «Рыбы»), асноўная мэта заняткаў — абмен вопытам і павышэнне прафесійнага ўзроўню музыкантаў.

Падчас майстэрні асобныя заняткі праводзяцца не толькі з вакалістамі, але і з музыкантамі — асобна з барабаншчыкамі, клавішнікамі і гітарыстамі.