Глыбачанін склаў вечныя манаскія абяцанні ў супольнасці айцоў марыянаў у Польшчы

13 кастрычніка 2018 года на Гары Кальварыі на Марыянках (Польшча) у санктуарыі св. Станіслава Папчынскага пяць клерыкаў марыянаў склалі вечныя манаскія абяцанні.

Пану Богу на Яго заклік назаўсёды адказалі «так» два браты з Польшчы, беларус і два з Руанды. Сярод іх Ілля Саўчанка МІС, які паходзіць з Глыбоцкай парафіі.

Урачыстасць, у якой прынялі ўдзел каля 40 святароў з розных краін свету, узначаліў а. Томаш Навачэк MIC, настаяцель польскай правінцыі Кангрэгацыі айцоў марыянаў.

для друку для друку