Глыбоцкія пілігрымы крочаць да Маці Божай Валадаркі азёраў у Браслаў

16 жніўня з Глыбокага пасля ранішняй св. Імшы вырушыла ў шлях да браслаўскага санктуарыя пілігрымка колькасцю каля 70 чалавек на чале з пробашчам парафіі Святой Тройцы кс. Мікалаем Ціхановічам.

З пілігрымамі таксама крочаць кс. Віталій Галец, кс. Дзмітрый Рацько з Празарок і дыякан Алег Хмылко. Да ліку пілігрымаў далучыліся таксама і сёстры францішканкі: с. Людміла, с. Анна і с. Ірына з Варапаева.

Пілігрымы будуць ісці тры дні, а 18 жніўня дасягнуць канчатковай мэты – Браслава, дзе возьмуць удзел ва ўрачыстасцях у гонар Маці Божай Валадаркі азёраў.

Прыемна адзначыць, што, не спалохаўшыся цяжкасцяў дарогі, да Маці Божай разам з роднымі крочыць і самы маленькі пілігрым Арцём з Полацка, якому споўнілася толькі 9 месяцаў.

для друку для друку