Глыбоцкіх школьнікаў і настаўнікаў блаславілі на новы навучальны год

glybokaje_asv_padrucznikau231 верасня школьныя званкі паклічуць хлопчыкаў і дзяўчынак у класы на ўрокі. А вучоба, як вядома, справа няпростая і вельмі адказная. Таму 28 жніўня на святую Імшу ў 11 гадзін прыйшлі школьнікі, іх бацькі, настаўнікі і выхавальнікі.

Пробашч парафіі ксёндз Мікалай Ціхановіч сардэчна прывітаў прысутных, павіншаваў з пачаткам новага навучальнага і катэхетычнага года. У гаміліі святар падкрэсліў, што вельмі важна быць паслухмянымі і ўмець уважліва слухаць. Слухаць Божае слова ў касцёле, слухаць тлумачэнне настаўнікаў і парады бацькоў. А таксама неабходна разважаць над пачутым, каб стаць разумнымі, мудрымі. Нагадаў ксёндз Мікалай аб адказнасці бацькоў за рэлігійнае і духоўнае выхаванне дзяцей. Напрыканцы Імшы адбылося блаславенне школьнікаў і асвячэнне падручнікаў і школьных прылад.

glybokaje_asv_padrucznikau24

З Божым блаславеннем, з асвечанымі падручнікамі і школьнымі прыладамі, з цудоўным настроем і першакласнікі, і вучні старэйшых класаў пачнуць новы навучальны год.

Алена Пажога, тэкст
Алёна Шаршунс, фота

для друку для друку