Глыбоцкі парафіяльны «Карытас» правёў акцыю «Велікодны падарунак»

glybokaje_karytas_pasha127 сакавіка 2016 года, у светлую нядзелю Уваскрасення Пана валанцёры “Карытас” у парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім правялі дабрачынную акцыю “Велікодны падарунак”.

Тыя прысмакі, якія былі сабраныя парафіянамі ў глыбоцкім касцёле падчас Вялікай Суботы, валанцёры раздалі пражываючым у бальніцы сястрынскага догляду ў в. Бабічы, амаль 400 падарункаў атрымалі хворыя з псіханеўралагічнага дома-інтэрната ў в. Петрунова, хворыя ў Глыбоцкім раённым шпіталі. З радасным воклічам “Хрыстос уваскрос!” завіталі ў дом сямейнага тыпу Таццяны Грабко, у прыёмную сям’ю Зараны Высоцкай і падзяліліся прысмакамі і яйкамі з дзецьмі, якія пражываюць у сацыяльным прытулку ў Станулях.

Людзі, якія атрымалі велікодныя падарункі з усмешкай і слязамі радасці шчыра дзякавалі валанцёрам, а таксама ўсім ахвярадаўцам, якія падзяліліся з імі гэтымі пачастункамі.

glybokaje_karytas_pasha2 glybokaje_karytas_pasha3

Даната Матушова

для друку для друку