Парафія Святой Тройцы ў Глыбокім запрашае моладзь на музычна-евангелізацыйную праграму “Angel party”, якая адбудзецца 28 лістапада 2015 года ў Гарадскім Доме культуры (вул. Камуністычная, 10).
Расклад вечарыны:
16.00 – Анёлы спусцяцца ў Глыбокім (творча–актыўная частка)
17.00 – канцэрт гурта “Рыбы”
18.00 – Глыбокае танчыць (дыскатэка)
* Angel party – гэта месца, дзе анёлы лётаюць вельмі нізка. І каб падтрымаць агульную атмасферу свята прапануем dress code. Кожны ўдзельнік па-магчымасці павінен мець рэч белага колеру (гэта можа быць вопратка ці нешта іншае адносна вашай фантазіі і крэатыўнасці).
для друку