Глыбоцкая парафія запрашае моладзь на «Андрэйкі»

Парафія Святой Тройцы ў Глыбокім запрашае моладзь з парафій Віцебскай дыяцэзіі на музычна-евангелізацыйную праграму «Андрэйкі», якая адбудзецца 2 снежня 2017 года ў Гарадскім Доме культуры (вул. Камуністычная, 10).

Расклад вечарыны:
16.00 – творча–актыўная частка;
17.00 – канцэрт гурта “Небасхіл”;
18.30 – дыскатэка.

Арганізатары просяць да 27 лістапада паведаміць аб колькасці ўдзельнікаў па тэл. (Мтс+Viber) +37529 566-48-33 (кс. Алег) альбо на e-mail kasc_sw_trojcy@mail.ru

для друку для друку