Глыбоцкая парафія распачала свой шлях да Санктуарыя Маці Божай Валадаркі Азёраў у Браславе

piligrymka Glubokae_Braslay0319 жніўня а 7 гадзіне раніцы вернікі з Глыбоцкай і Варапаеўскай парафій сабраліся ў святыні на св. Імшы для пілігрымаў.

Пасля Літургіі 55 чалавек на чале з пробашчам парафіі кс. Мікалаем Ціхановічам вырушылі ў шлях. З пілігрымамі таксама крочаць кс. Віталій Галец з Лепеля і клерык Алег Хмылко.

Гэта ўжо II пілігрымка ў Браслаў, якую зладзіла Глыбоцкая парафія.

У дарозе час мінае вельмі хутка, бо мы молімся, спяваем, разважаем над Словам Божым. Хтосьці карыстаецца магчымасцю споведзі.

Надвор’е таксама спрыяе таму што ісці нецяжка.

Варта адзначыць, што вернікі Пятроўшчыны накармілі нас смачным абедам, пасля чаго мы поўныя сіл вырушылі далей, насустрач Маці Божай.

piligrymka Glubokae_Braslay02

А 19 гадзіне мы прыйшлі ў Шаркаўшчыну, дзе нас сустрэў пробашч парафіі кс.Кшыштаф Сілкоўскі. Пасля мы змаглі ўвайсці ў святыню, каб памаліцца і падзякаваць Пану Богу за пройдзены шлях.

А потым усіх пілігрымаў гасцінна запрасілі на начлег вернікі Шаркаўшчынскай парафіі.

Алёна Фянько, тэкст  і фота

для друку для друку