Глыбокае: валанцёры павіншавалі з Вялікаднем шматдзетныя сем’і, хворых і самотных людзей

У Вялікую Нядзелю Уваскрасення Хрыста валанцёры парафіяльнага «Карытас» г. Глыбокае наведалі псіханеўралагічны інтэрнат у Петрунове, бальніцу сястрынскага догляду ў Бабічах, Глыбоцкую ЦРБ.

Кожнага жыхара, пацыента і супрацоўніка ўстаноў валанцёры віншавалі словамі «Хрыстос уваскрос!», складалі найлепшыя пажаданні і дзяліліся тымі прысмакамі, якія ахвяравалі парафіяне ў Вялікую суботу падчас асвячэння страў.

Таксама ў гэты дзень валанцёры завіталі да шматдзетных сем’яў Грыбко (в. Петрунова) і Косцік (в. Мярэцкія), з якімі падзяліліся радаснай весткай Уваскрасення Пана і дарамі. І яшчэ адзін кошык з прысмакамі быў перададзены для наведвальнікаў аддзялення дзённага прабывання інвалідаў у тэрытарыяльным цэнтры.

Марына Сінкевіч, тэкст і фота

для друку для друку