Глабальны флэшмоб у сацсетках правядуць хрысціяне ўсяго свету

667f0bd8cc1b5671ad4f8bbe722f4deb_LТысячы хрысціян ва ўсім свеце ў адзін момант раскажуць аб сваёй веры ў Ісуса. Глабальны хрысціянскі флэшмоб #идитеинаучите запланаваны ў сацсетках на 30 верасня. Чакаецца, што каля 100 тысяч вернікаў з розных краін з дапамогай такіх сацыяльных медыя, як Facebook, Vkontakte і Twitter адначасова падзеляцца паведамленнем пра тое, чаму яны вераць у Ісуса. Кожны з іх раскажа сваім сябрам, чаму яны даверылі Яму сваё жыццё, паведамляе сайт yesheis.com/ru/

— Яшчэ ніколі ў гісторыі што-небудзь падобнае не было магчымым. Сёння ж ты не проста зможаш назіраць за тым, як велізарная хваля дабравесця пракоціцца па ўсім свеце, даносячы вестку пра Збаўцу тым, хто яшчэ Яго не ведае, але і станеш яе часткай, — пішуць арганізатары. — Штодня мы, хрысціяне, праводзім масу свайго часу ў сацыяльных сетках. Мы падумалі, а чаму б не зрабіць іх нечым большым, чым проста сродкам камунікацыі. Чаму не выкарыстоўваць сацыяльныя сеткі ў якасці глабальнай платформы для пропаведзі Евангелля? Можна як заўгодна скептычна ставіцца да дабравесця праз інтэрнэт, але нельга аспрэчыць адзін факт: інтэрнэт-евангелізацыя працуе, людзі збаўляюцца дзякуючы таму, што людзі, якія ведаюць Бога, дзеляцца сваёй верай анлайн.

Загад Госпада абвяшчаць Евангелле сёння таксама актуальны, па гэтай прычыне мы ідзем туды, дзе большасць людзей праводзіць велізарную колькасць свайго часу, дадаюць арганізатары: «Мы ідзем, каб падзяліцца сваёй верай, праявіць любоў і клопат аб неўратаваных людзях, каб праславіць Бога з дапамогай той гісторыі, якую Ён сам напісаў у нашым жыцці».

Каб прыняць удзел у сусветным хрысціянскім флэшмобе #идитеинаучите, неабходна перайсці на сайт, каб выбраць прыдатную сацыяльную сетку і зрабіць аўтапост. Пасля гэтага сістэма ў паказаны час аўтаматычна размесціць пост пра Хрыста на сцяне ўсіх падпісчыкаў у выбранай сацсетцы 30 верасня адначасова з мноствам іншых падобных пастоў.

katolik-gomel.by

для друку для друку