Гісторыя 5-гадовага хлопчыка ўразіла Папу: «Давяраю гэта Богу ў малітве»

Падчас сустрэчы з журналістамі Папа Францішак распавёў гісторыю маленькага хлопчыка з Сусветных дзён моладзі ў Панаме. Святы Айцец адказаў на пытанне журналіста «Радыё Панама» Эдвіна Карбера Урыбе.

Журналіст спытаў Папу аб яго місіі падчас апошняга Сусветнага дня моладзі. Вось адказ Францішка:

«Мая місія на Днях моладзі — гэта місія святога Пятра: сцвярджаць веру. Гэта рэалізуецца не праз загады і прадпісанні, а праз дазвол іншым закрануць тваё сэрца і адказ на тое, што прыходзіць да цябе. Я лічу, паколькі сам так жыву, цяжка любому рэалізаваць гэтую місію толькі з дапамогай галавы. Каб выканаць місію, павінен яе адчуць, а калі адчуеш — яна цябе ўразіць. Жыццё ўражвае. Думкі цябе ўражваюць.

У аэрапорце, дзе мяне сустракаў прэзідэнт, да мяне прывялі дзіця, вельмі добрага, маленькага хлопчыка… Такое дзіця. Распавялі, што калі гэты хлопчык перасякаў мяжу з Калумбіяй, яго мама памерла, і ён застаўся адзін. Яму каля пяці гадоў. Ён з Афрыкі, але ніхто не ведае, з якой краіны, ён не размаўляе на англійскай, партугальскай ці французскай — толькі сваёй этнічнай мове. Яго ўсынавілі. Ён быў вельмі жывым дзіцем, развіваўся добра.

Жыццё нанесла ўдар па гэтым хлопцу, пакінула яго, бо яго мама памерла. Паліцэйскі перадаў яго ўладзе, якая павінна пра яго паклапаціцца. Гэта як аплявуха (ад жыцця), праз які місія набірае колеры. Гэтая місія прыцягвае мяне. Можа таму, што я… што гэта паходзіць з майго сэрца.

Я кажу моладзі: тое, што яны павінны зрабіць у жыцці, гэта ісці і карыстацца трыма мовамі — галавы, сэрца і рук. Тры гарманічныя мовы, якія робяць тое, што адчуваюць і думаюць; думаюць, што адчуваюць і робяць; і адчуваюць тое, што думаюць і што робяць.

Я не ведаю, як падсумаваць гэтую місію. З гэтым усім я іду на малітву і стаю перад Госпадам, часам засынаю, але давяраю Яму ўсё, што перажываю на місіі і прашу, каб сцвярджаў веру праз мяне. Так я бачу сваю місію, так яе перажываю».

Паводле Credo

для друку для друку