Гісторыя габрэйскага хлопчыка, які стаў кардыналам

gistorujaАрон Жан-Мары Люсціжэ прымаў Езуса Хрыста як Месію Ізраіля Быў Вялікі чацвер 1940 года. Габрэйскі хлопец чатырнаццаці гадоў Арон Люсціжэ (1926-2007) спыніўся каля каталіцкага кафедральнага сабора ў Арлеане (Францыя). Праз хвіліну ён увайшоў ўнутр святыні.

«Я спыніўся каля паўднёвага трансепта, дзе мігцела мноства кветак і свечак. Здзіўлены, я прастаяў там некалькі хвілін. Я не ведаў, чаму я там знаходжуся, і чаму са мной нешта адбываецца. Я не разумеў значэння таго, што я бачыў. Я не ведаў, ні якое свята, ні таго, што робяць прысутныя там людзі ў маўчанні. Я вярнуўся дадому ў свой пакой. Нікому нічога не сказаўшы».

«На наступны дзень я вярнуўся ў кафедральны сабор. Я зноў хацеў убачыць тое месца. Касцёл быў пусты. Ён быў пусты таксама і духоўна. Я перажыў вопыт той пустэчы: я не ведаў, што гэта была Вялікая Пятніца, але менавіта ў тую хвіліну я падумаў: Я хачу прыняць хрышчэнне».

Арон Люсціжэ нарадзіўся ў Парыжы. Яго бацька быў эмігрантам — ашкеназійскім габрэем з калена Левія, які прыбыў у Францыю з Бендзіна, дзе і пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай. У сям’і Люсціжэ была крама трыкатажных вырабаў. Яны не былі занадта рэлігійныя. Шарль Люсціжэ быў агностыкам, ён не святкаваў ніякіх габрэйскіх святаў, за выключэннем вясновых ўрачыстасці, падчас якіх святкавалі абуджэнне прыроды.

Усведамленню Бога з абсалютнай упэўненасцю Арон абавязаны сваёй маці. Для бацькі гэта ўсё было глупствам. Бацькі засцерагалі сваіх дзяцей ад хрысціянаў, загадалі ставіцца да іх па-сяброўску, але з асцярожнасцю, а адна толькі думка пра пераход ў хрысціанства была для іх не прымальная.

Маленькі Арон, аднак, сталеў у хрысціянскім свеце. У школе, калі ён наведваў ліцэй, яго лепшым сябрам быў пратэстант. Велізарнае ўражанне на Арона зрабіла чытанне пратэстанцкай Бібліі. Ён цалкам прачытаў яе — як Стары, так і Новы Запавет — ўпотай ад бацькоў (у той час калі ён павінен быў практыкаваць музычныя гамы). Зрэшты, ён шмат чытаў. Неўзабаве пасля Бібліі прыйшла чаргуа на гісторыі ангельскіх каталіцкіх пакутнікаў часоў рэфармацыі — людзей, якія знаходзяцца ў зняволенні і пераследваць за веру.

«З аднаго боку для мяне гэта было абсалютна не зразумелым, таму што я тады яшчэ не вывучаў гісторыю. Я наогул не ведаў пра католікаў і пратэстантаў, нават пра Генрыха VIII. Для мяне гэта было як чытанне гісторыі пра індзейцаў або папуасаў. Але я распазнаў у ёй таямніцу пакутніцтва і Абсалют Бога. Богу трэба ўсё аддаць, неабходна быць верным таму, чаго Ён патрабуе ад цябе. Пакутнік аддае сваё жыццё ў ахвяру таму, што хоча быць верным і для таго, каб выратаваць людзей. Тут для мяне ёсць пэўнае падабенства з цярпеннямі Месіі Ісаі».

Некаторы ўплыў на Арона аказалі хрысціянскія настаўнікі, а таксама знаходжанне ў хрысціянскіх сем’ях ў Германіі. Менавіта тады ён у першы раз знаходзіўся ў штодзённым кантакце з хрысціянамі, у дамах якіх панавала атмасфера спакойнай лагоднасці, стыль жыцця сфармаваны маральнасцю Евангелля. Неверагодна важным для духоўнага развіцця Люсціжэ было знаходжанне ў Арлеане. Бацькі адправілі туды яго з сястрой адразу пасля пачатку вайны, у надзеі, што ў правінцыі дзеці знойдуць лепшы прытулак.

Тут Арон хадзіў у ліцэй, дзе быў адзіным габрэем у класе. «Я дзяліў сваё жыццё сярод сапраўды перакананых хрысціянаў. Яны сапраўды ведалі, што мы яўрэі, і паступалі з намі з пэўнай асцярожнасцю. Я зноў адкрываў знутры свет хрысціян, на гэты раз ужо не нямецкі, а французскі: культуру, мысленне, жыццё і паводзіны. Асаблівым чынам мяне цікавілі хрысціянскія помнікі і касцёлы ў Арлеане і яго ваколіцах».

Аднойчы Арон папрасіў Новы Запавет у сваёй гаспадыні, і пачаў чытаць з евангелля ад Матфея, якое знаходзіцца спачатку. У гэты ж самы перыяд ён вельмі ўважліва чытаў Паскаля. Затым ён пачаў ўручную перапісваць евангелле ад Матфея, падкрэсліваючы некаторыя фрагменты, якія яго закраналі. Так, без якога-небудзь знешняга ціску, неверагодным і далікатным чынам у ім дазравала рашэнне прыняцця каталіцкай веры. Пасля гэтых падзей Арон звязаўся з біскупам Арлеана.

Біскуп пачаў даваць Арону асабістыя лекцыі па рэлігіі, а таксама заклікаў яго прасіць дазвол у бацькоў для здзяйснення сакрамэнту хросту. Размова з бацькамі для маладога Арона было не простай задачай. Гэта была неверагодна балючая сцэна, якую немагчыма было вынесці. Арон тлумачыў ім, што ў выніку гэтага кроку ён не пакідае габрэйскі народ, а наадварот, знаходзіць яго, што адкрывае ў паўнаце яго значэнне.

«Я абсалютна не адчуваў, што здзяйсняю здраду; наадварот, я адчуваў, што я адкрываю важнасць, значэнне таго, што знаходзіцца ў маім распараджэнні ад нараджэння». Для бацькоў гэта было зусім незразумелым, вар’яцтвам, тым, што немагчыма вынесці. Гэтая была самая жудасная рэч, найгоршае бедства, якое магло з імі адбыцца.

«У мяне было вострае адчуванне разумення таго, што я раблю ім невыносны боль. Гэта раздзірала мне сэрца, і я зрабіў гэта на самой справе толькі ў выніку ўнутранай неабходнасці. Іншае рашэнне абапіралася на закрыцці ўнутры сябе, на хованцы і чаканні. Але такое рашэнне я нават не прымаў пад увагу».

У рэшце рэшт, бацькі неахвотна выказалі сваю згоду. Цырымонія прыняцця сакрамэнту хросту і прыняцця першай камуніі была здзейснена 25 жніўня 1941 г., а сакрамэнт канфірмацыі — 15 верасня 1940 года. Падчас хросту да свайго імя Арон дадаў імёны Жан і Марыя.

«Ні адной хвіліны ў мяне не была нават думкі адрачыся ад сваёй габрэйскай ідэнтычнасці. Наадварот. Я прымаў Езуса Хрыста як Месію Ізраіля і меў агульнае з хрысціянамі, якія паважалі юдаізм».

Сведчаннем таго, што бацькі не маглі да канца пагадзіцца з тым, што Арон прыняў каталіцтва, з’яўляецца той факт, што пасля вайны бацька спрабаваў ануляваць хрышчэнне, аргументуючы гэта тым, што не былі выкананы ўмовы прыняцця хросту. Аднак Арон выдатна ведаў, што гэта не так, і адважна даў сапраўднае сведчанне прыехаўшаму рабіну, выступаючы супраць аргументаў бацькі. Арон і яго бацька засталіся жывымі падчас вайны, а мама загінула ў Асвенцыме.

Пасля заканчэння вучобы ён пачаў рэалізоўваць сваё жаданне стаць святаром. Вучыўся ў Сарбоне і ў семінарыі Кармелітаў. Пасля святарскага пасвячэння (Вялікдзень 1954 г.) стаў дырэктарам цэнтра Рышэлье і духоўным айцом студэнтаў ва універсітэце Сарбона.

У 1969 годзе стаў настаяцелем парафіі св. Ёанны дэ Шанталь. У 1979 годзе ўведзены ў сан біскупа Арлеана, а менш за два гады пасля — арцыбіскупам Парыжа. У 1983 Арон Жан-Мары Люсціжэ атрымаў званне кардынала, а ў 1995 годзе стаў членам прэстыжнай Французскай акадэміі. Памёр у 2007 годзе.

grodnensis.by

для друку для друку