Гістарычны рэкорд: Імшу з Папам Францішкам на Філіпінах наведалі больш за 6 млн. чалавек

Francishak na FilipinaxБольш за 6 мільёнаў чалавек прынялі ўдзел у заключнай Святой Імшы сёмай апостальскай паездкі Папы Францішка ў Маніле, сталіцы Філіпін.

Пантыфік быў уражаны колькасцю людзей, якія прыйшлі на плошчу, нягледзячы на дождж. Многія вернікі правялі ноч, дабіраючыся да парку, дзе выступаў Папа.

Дарэчы, раней сусветны рэкорд наведвання Імшы быў зафіксаваны ў 1995 годзе, калі на выступ цяпер святога Яна Паўла II прыйшлі каля 5 мільёнаў філіпінскіх каталікоў.

Нагадаем, Філіпіны — краіна з самым шматлікім каталіцкім насельніцтвам у Азіі (80 мільёнаў чалавек) і трэцяя ў свеце пасля Бразіліі і Мексікі.

radiovaticana.va, katolik-gomel.by

для друку для друку