Германія: Вігілія Божага Нараджэння будзе адпраўлена… на трампліне

Напярэдадні Калядаў у нямецкім Вілінгене на трампліне, у 16 гадзін па мясцовым часе, адбудзецца спецыяльнае экуменічнае набажэнства.

Ідэя належыць а. Крысціяну Ролінгу, які з’яўляецца членам мясцовага гарналыжнага клуба. «У гэтым годзе пандэмія вызначыла ўсё наша жыццё. Мы былі вымушаны адмяніць або перанесці на нявызначаны тэрмін шмат важных для нас сустрэч», — кажа ён.

Па словах Крысціяна Ролінга, гарналыжны трамплін і трыбуны каля яго — гэта ідэальнае месца для арганізацыі вялікай малітоўнай сустрэчы. Суарганізатарам сустрэчы з’яўляецца каталіцкая парафія.

У мэтах эпідэміялагічнай бяспекі на гэту сустрэчу неабходна будзе зарэгістравацца.

Арганізатары гарантуюць захаванне санітарнай дыстанцыі паміж тымі, хто будзе ўдзельнічаць у малітве.

stacja7.pl

для друку для друку