Гадавіну мучаніцкай смерці благаслаўлёных назарэтанак адзначаць у Навагрудку

Сёлета прыпадае 76-я гадавіна мучаніцкай смерці благаслаўлёных с. Марыі Стэлы і дзесяці яе паплечніц. Манахіні Кангрэгацыі Святой Сям’і з Назарэта былі расстраляны ў Батароўскім лесе каля Навагрудка 1 жніўня 1943 г. Галоўныя ўрачыстасці пройдуць у Навагрудку 31 ліпеня – 1 жніўня.

Сёстры ахвяравалі сваё жыццё за 120 чалавек, арыштаваных і прыгавораных да расстрэлу. Смяротнае пакаранне было заменена для арыштаваных на працы ў Германіі (затрыманыя былі вывезены 24 ліпеня, а некаторыя вызвалены). Усе вывезеныя перажылі вайну.

Сёстры былі беатыфікаваны Папам Янам Паўлам ІІ 5 сакавіка 2000 г. на плошчы св. Пятра ў Рыме.

Праграма ўрачыстасцяў:

31 ліпеня, серадa:

18.00 – святая Імша ў лесе на месцы мучаніцтва, якую ўзначаліць біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч;

21.00 – пачатак начнога чування ў навагрудскім фарным касцёле Перамянення Пана

22.00 – канферэнцыя і вяночак да Божай Міласэрнасці ў гонар благаслаўлёных сясцёр у інтэнцыі сем’яў;

23.00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту

1 жніўня, чацвер:

2.00 – Крыжовы шлях;

2.45 — вяночак да Божай Міласэрнасці

3.00 – праграма, падрыхтаваная ўдзельнікамі пешай пілігрымкі Гродна-Навагрудак

4.30 – святая Імша ў прыкладную гадзіну расстрэлу сясцёр

grodnensis.by

для друку для друку