Францыя дапаможа аднавіць фігуры Марыі, разбураныя баевікамі ў Іраку

Французскія католікі адправяць новыя фігуры Маці Божай у горад Арбіл, дзе пражывае большая колькасць католікаў.

Увогуле католікі адправяць у Ірак 15 фігур Маці Божай. Гэтым падарункам заменяць тыя фігуры, якія былі разбураны баевікамі.

Перш чым фігуры Марыі паблагаславяць і адправяць у свае парафіі, яны ўпрыгожаць вулічную працэсію па вуліцах горада халдзейскімі і сірыйскімі католікамі

Менавіта так французы вырашылі падтрымаць каталіцкае насельніцтва на поўначы Ірака, якія апынуліся «на мяжы вымірання».

З 2003 года хрысціянскае насельніцтва Ірака ўпала з 1,4 мільёна да 275 000. чалавек.

Каталіцкі Медыа-Цэнтр
пераклад Catholicnews.by

для друку для друку