Французскі “пробашч няўдачнікаў” памоліцца з Папам

probasch neydachnikay11 верасня 2015 г. ранішнюю св. Імшу ў Ватыкане разам з папам Францішкам будзе цэлебраваць французскі святар кс. Гі Жыльбер, які на працягу доўгага часу апякуецца “скаладанымі” падлеткамі на ўскраінах Парыжу. Малітвай з Пантыфікам святар адзначыць сваё 80-годдзе і 50-годдзе душпастырскай дзейнасці.

Кс. Гі Жыльбер ужо больш чым 40 гадоў дапамагае беднай, незаконапаслухмянай і нарказалежнай моладзі.

Вядомы ў Францыі, як “пробашч няўдачнікаў”, ён максімальна пераняў стыль сваёй пастывы: доўгія валасы, чорная “касуха” з заклёпкамі, джынсы, тэхаскія боты і крыху ненарматыўнай лексікі.

Святар заснаваў рэабілітацыйны цэнтр для моладзі, ён з’яўляецца пастаянным карыспандэнтам “Radio Notre-Dame”, часта запрашаецца на тэлебачанне і піша для каталіцкага часопіса “La Croix”.

Прэзідэнт Францыі Жак Шырак узнагародзіў яго Ордэнам Ганаровага легіёна – вышэйшым знакам адрознення, пашаны і прызнання асаблівых заслуг перад Францыяй.

Кс. Жыльбер некалькі разоў сустракаўся з Янам Паўлам ІІ, павагай якога карыстаўся, а таксама Бэнэдыктам XVI. Ён уваходзіў у склад прэзідэнцкай дэлегацыі падчас першага візіту ў Ватыкан Нікаля Сарказі, у 2007 г. З Францішкам ён ужо меў кароткую сустрэчу падчас адной з агульных аўдыенцый.

Ватыканскае Радыё

для друку для друку