Францішак запэўніў Дональда Трампа ў сваёй малітве

Святы Айцец запэўніў у сваёй малітве Дональда Трампа, які 20 студзеня ўрачыста ўступіў на пасаду 45-га Прэзідэнта Злучаных Штатаў Амерыкі. Пантыфік скіраваў да новага амерыканскага лідара віншавальную тэлеграму.

“У час, калі наша чалавечая сям’я пакутуе ад цяжкіх гуманітарных крызісаў, якія патрабуюць дальнабачных і паяднаных палітычных адказаў, я малюся, каб Вашыя рашэнні былі кіраваныя багатымі духоўнымі і маральнымі каштоўнасцямі, якія сфарміравалі гісторыю амерыканскага народу і намаганнямі Вашай краіны на карысць чалавечай годнасці і свабоды ва ўсім свеце”, — напісаў Святы Айцец.

“Няхай пад Вашым кіраўніцтвам веліч Амерыкі будзе надалей вымярацца перш за ўсё яе клопатам аб бедных, адчужаных і патрабуючых, якія як Лазар стаяць перад нашымі дзвярыма. З гэтымі пачуццямі прашу Бога, каб адарыў Вас і Вашу сям’ю, а таксама ўвесь амерыканскі народ сваім бласлаўленнем міру, згоды і ўсімі матэрыяльнымі і духоўнымі дабротамі”, — пажадаў папа Францішак.

Ватыканскае радыё

для друку для друку