Францішак ухваліў беатыфікацыю архіепіскапа Шаптыцкага

shaptyckiАрхіепіскап Андрэй Шаптыцкі будзе абвешчаны благаслаўлёным. Папа Францішак ухваліў дэкрэт аб прызнанні гераічнасці цнотаў Прадстаяцеля Украінскай Грэка-каталіцкай Царквы і Мітрапаліта Галіцкага з 1901 г. і да сваёй смерці ў 1944 г.

17 ліпеня 2015 г. падчас сустрэчы з кардыналам Анджэла Амата, прэфектам Кангрэгацыі па справах Кананізацыі, Пантыфік ухваліў сем іншых дэкрэтаў аб прызнанні гераічнасці цнотаў кандыдытаў да беатыфікацыі. Гаворка ідзе пра Біскупа Вероны Джузэпэ Карара, памерлага ў 1980 г.; мексіканскага святара Агусціна Рамірэса Барба, заснавальніка жаночай манаскай Кангрэгацыі Сясцёр служак Міласэрнага Пана, памерлага ў 1967 г.; італьянскага францішканіна Сімпліцыяна ад Божага Нараджэння, заснавальніка жаночай манаскай Кангрэгацыі Сясцёр Францішканак ад Найсвяцейшых Сэрцаў, памерлага ў 1898 г.; мексіканскую ўдаву Марыю Агілар і-Торэс, заснавальніцу жаночай манаскай Кангрэгацыі Сясцёр Наймітак Найсвяцейшага Сакрамэнту, памерлай у 1937 г.; французскую сястру Мары-Тэрэз Дзюпуі Борд з Таварыства Найсвяцейшага Сэрца Езуса, заснавальніцу жаночай манаскай Кангрэгацыі Місіянерак Найсвяцейшых Сэрцаў Езуса і Марыі, памерлай у 1953 г.; італьянку Элізу Мічэлі, заснавальніцу Інстытута Сясцёр Сельскіх Катэхістак Найсвяцейшага Сэрца, памерлай у 1976 г.; іспанскую законніцу Ізабэль Мэндэс Хэрэра з жаночай манаскай Кангрэгацыі Служак св. Юзафа, памерлую ў 1953 г.

Даты беатыфікацыйных урачыстасцяў будуць вызначаны пазней.

Ватыканскае радыё

для друку для друку