Францішак сустрэўся са святарамі і законнікамі Уганды

AP3195081_ArticoloСвятары, законнікі і законніцы не павінны весці падвоенага жыцця, адзначыў папа Францішак 28 лістапада падчас сустрэчы з духавенствам і кансэкраванымі асобамі Уганды ў катэдральным касцёле ў Кампале.

Святы Айцец заклікаў іх памятаць пра вялікую спадчыну мучанікаў. Касцёл ва Угандзе павінен быць верным гэтаму сведчанню, сказаў ён.

Іншая парада Пантыфіка тычылася вернасці пакліканню і апостальскаму запалу. Яна, паводле слоў Папы, заключаецца таксама ў гатоўнасці святара пакінуць родную дыяцэзію і ісці ў іншую, дзе па-сапраўднаму існуе патрэба ў пастырах.

Святы Айцец заклікаў духавенства і кансэкраваных асобаў быць людзьмі малітвы. Маліцца і рэгулярна хадзіць да споведзі, значыць прыніжацца, лічыць Францішак. Ён заклікаў святароў, законнікаў і законніц вызнаваць свае грахі і правіны і не хаваць ад Бога сваёй нявернасці. Малітва заўсёды пачынаецца з прызнання ўласнай грахоўнасці, дадаў ён.

Ватыканскае радыё

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі