Францішак наведаў хворых і пакутуючых святароў

papahworyjaswatary17 чэрвеня Францішак наведаў дзве супольнасці пажылых і пакутуючых святароў.

“У месяц калі святкававаўся “Юбілей святароў”, да якіх ён звярнуўся са змястоўнымі разважаннямі ў рымскіх базыліках і з якімі цэлебраваў Эўхарыстыю на плошчы св. Пятра, Папа пажадаў прадэманстраваць сваю блізкасць і ўвагу таксама да тых святароў, якія фізічна не змаглі прыняць удзел у гэтых цудоўных юбілейных урачыстасцях, але якія заўсёды прысутнічаюць у яго малітвах і сэрцы”, — гаворыцца ў спецыяльным паведамленні Залы Друку Апостальскай Сталіцы.

Першай Пантыфік наведаў супольнасць “Гара Табор”, якую складаюць восем святароў з італьянскіх дыяцэзій, пакутуючых ад рознага тыпу няпоўнаспраўнасцяў і якім дапамагае сталы дыякан – Эрмес Лупарыя, палкоўнік авіяцыі ў адстаўцы. Папа сустрэўся з некаторымі святарамі ў маленькай капліцы, выслухаўшы іх і памаліўшыся з імі.

Затым Францішак накіраваўся ў супольнасць пажылых святароў Рымскай дыяцэзіі, якая называецца “Дом св. Гаэтана”. На сённяшні дзень у ёй пражывае 21 святар. “Аддаўшы жыццё служэнню Касцёлу і вернікам, зараз яны жывуць у адасабленні і не многія пра іх памятаюць. Але Папа – так, і гэтым сваім візітам ён пажадаў прадэманстраваць кожнаму з іх сваю канкрэтную і сардэчную любоў, поўную суцяшэння”, — гаворыцца ў ватыканскім паведамленні.

Візіт Папы стаў часткай юбілейнай ініцыятывы над назвай “Пятніцы міласэрнасці”, у рамках якой ён кожны месяц сустракаецца з людзьмі, асабліва патрабуючымі спагады. Раней Францішак ужо наведваў дом састарэлых, цэнтр рэабілітацыі для нарказалежных, цэнтр для мігрантаў, сустракаўся з бежанцамі на востраве Лесбас і з асобамі, якія пакутуюць ад расстройстваў псіхікі.

Ватыканскае радыё

для друку для друку