Францішак: час для выкаранення забабонаў адносна цыган

cyganejpg26 кастрычніка Пантыфік прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане каля пяці тысяч прадстаўнікоў цыганскай народнасці, з нагоды іх сусветнай пілігрымкі ў Рым.

“Я б хацеў, каб таксама і ваш народ пачаў новую гісторыю. Каб перавярнулася старонка! Настаў час для выкаранення векавых забабонаў, прадузятасцяў і ўзаемнага недаверу, якія часта знаходзяцца ў аснове дыскрымінацыі, расізму і ксенафобіі”, — сказаў Святы Айцец.

У той жа час Папа заклікаў прысутных на аўдыенцыі цыган “не даваць сродкам камунікацыі і грамадскай думцы нагодаў кепска казаць” пра сябе.

“Як усе грамадзяне вы можаце спрыяць дабрабыту і прагрэсу грамадства, паважаючы яго законы, пазбягаючы падманаў, прытворстваў, ашуканстваў і нараканняў і інтэгруючыся ў яго таксама праз эмансіпацыю новых пакаленняў”, — сказаў ён.

Францішак заклікаў сваіх гасцей не перашкаджаць дзецям атрымліваць адукацыю, каб мелі доступ да свету працы. Ён адзначыў важнасць спрыяння школьнай і працоўнай інтэграцыі цыган у грамадствы.

“Мы не жадаем больш назіраць за сямейнымі трагедыямі ў якіх дзеці паміраюць ад холаду ці ў пажарах або становяцца аб’ектамі ў руках распусных асобаў, а моладзь і жанчыны звязваюцца з гандлем наркотыкамі і людзьмі”, — заўважыў Пантыфік.

Ватыканскае Радыё

для друку для друку