Францішак: Бог заўсёды шчодры ў любові

ANSA822539_ArticoloПапа Францішак нагадаў пра шчодрасць, з якой Бог адорвае чалавека сваімі ласкамі. Бог заўсёды шчодры, а чалавек мае звычку рабіць падлікі перад тым, як падарыць штосьці, заўважыў Пантыфік 20 кастрычніка  падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Ватыкане. 

Каментуючы ўрывак літургічнага чытання з Паслання да Рымлянаў, Святы Айцец заўважыў, што збаўленне, прынесенае Езусам, пераўзыходзіць правіну Адама. “Дзе памножыўся грэх, там яшчэ больш памножылася ласка”, — зацытаваў ён апостала Паўла.

Каб паказаць веліч і бязмернасць любові Бога, Пантыфік прывёў прыклад евангельскага міласэрнага Айца. Ён кожны дзень углядаўся ў гарызонт, з надзеяй убачыць свайго сына. “Сэрца Бога – не замкнутае, а заўсёды адкрытае. Калі мы прыходзім, як гэты сын, Ён нас абдымае і цалуе – Бог склікае свята”, — падкрэсліў Пантыфік.

Паводле слоў Папы, Бог не ведае дробязнасці і заўсёды чакае навяртання чалавека. Больш за тое, Пан сам штодзённа выходзіць шукаць яго, пра што  кажуць прыпавесці пра згубленую авечку і згубленую драхму, заўважыў Святы Айцец.

Пантыфік нагадаў, што на Небе бывае больш радасці з прычыны навяртання аднаго грэшніка, чым наяўнасці сотні справядлівых. У той жа час, “нялёгка з нашымі чалавечымі крытэрыямі”, маленькімі і абмежаванымі, “зразумець Божую любоў”. Гэта магчыма толькі дзякуючы ласцы, сказаў Францішак.

“Мы заўсёды маем звычку вымяраць сітуацыі, вымяраць рэчы ўласнымі мерамі, а яны – маленькія”, — сказаў Папа і заклікаў вернікаў прасіць у Святога Духа аб ласцы прынамсі невялікага набліжэння да разумення Божай любові і жадання быць у Яго абдымках.

 Ватыканскае Радыё

для друку для друку