Папа Францішак: натхняцца прыкладам новых благаслаўлёных

Пантыфік заахвоціў чэрпаць натхненне з прыкладу двух новых благаслаўлёных. Адмысловы заклік ён скіраваў пасля малітвы “Анёл Панскі”, якая 15 верасня 2019 г. прайшла ў Ватыкане.

Вітаючы прысутных на плошчы св. Пятра вернікаў, Францішак нагадаў, што 14 верасня ў італьянскім горадзе Фарлі прайшла ўрачыстая беатыфікацыя Бэнэдэты Б’янкі Поры, свецкай верніцы, памерлай у 1964 г. у 28-гадовым узросце.

“Усё яе жыццё было пазначана хваробай, але Пан даў ёй сілы, каб перанесці яе. Больш за тое – каб перамяніць яе ў яскравае сведчанне веры і любові”, — заўважыў Папа.

Бэнэдэта Б’янка Пора

Святы Айцец таксама прыгадаў, што 15 верасня ў нямецкім горадзе Лімбург быў абвешчаны благаслаўлёным кс. Рычард Хэнкес, святар-палатынец, забіты з нянавісці да веры ў канцэнтрацыйным лагеры Дахау ў 1945 г.

кс. Рычард Хэнкес

“Няхай прыклад гэтых двух адважных вучняў Хрыста падтрымлівае таксама і наш шлях да святасці”, — пажадаў вернікам Францішак.

Беларуская рэдакцыя Vatican News

для друку для друку