Фотарэпартаж з дня духоўных сустрэч у Расонах

12 лістапада 2018 года, ва ўспамін святога біскупа і мучаніка Язафата Кунцэвіча, адбылася сустрэча духавенства і кансэкраваных асоб у Расонах.

Памяць царкоўнага і грамадскага дзеяча Вялікага Княства Літоўскага Язафата Кунцэвіча ўшанавалі сваёй прысутнасцю на спатканні прадстаўнікі Грэка-каталіцкай Царквы. Будучы святы быў Полацкім арцыбіскупам, умацоўваў грэка-каталіцтва ў гэтым краі і лічыўся прыхільнікам еднасці Заходняй і Усходняй Цэркваў.

З гэтай нагоды гамілію да прысутных святароў, манахінь і мясцовых парафіян прамовіў а. Зміцер Грышан, святар БГКЦ з Віцебска, які прыгадаў гісторыю жыцця і душпастырскую дзейнасць св. Язафата, апекуна Віцебскай дыяцэзіі.

Пастырская сустрэча — гэта не толькі св. Імша, якую цэлебруе ардынарый дыяцэзіі, а таксама малітва брэвіярыям, адарацыя Найсвяцейшага Сакраманта, магчымасць споведзі, канферэнцыя духоўнага айца, вырашэнне розных пытанняў, спраў і аб’явы на бліжэйшы час, і, канешне, супольны абед.

Леанід Юрык, фота

для друку для друку