Фотафакт. Віцебскія пілігрымы па дарозе ў Шуміліна

Сёння, 12 мая, а 6-й раніцы з касцёла Святой Барбары ў Віцебску распачалася пешая пілігрымка да Санктуарыя Маці Божай Фацімскай у Шуміліна, дзе ўвечары ўжо распачнуцца ўрачыстасці святкавання 100-годдзя Фацімскіх аб’яўленняў.

На добры шлях пілігрымаў блаславіў біскуп Алег Буткевіч і група з 10 вернікаў разам з а. Крыштафам Коц’янам OP і кл. Эдуардам Мажаевым вырушыла да Маці Божай.

кл. Эдуард Мажаеў, фота

для друку для друку