- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Фотафакт. Моладзь здымае абутак перад Найсвяцейшым Сакрамантам

[1]У сваім твітэры кс. Даміан Нога выклаў гэты фотаздымак з подпісам «Адарацыя Найсвяцейшага Сакраманта», дзе маладыя людзі здымаюць свой абутак перад уваходам у храм.

23-29 ліпеня ў Кальварыі Пацлаўскай (Польшча) праходзіць Францішканскае Спатканне моладзі. Дэвізам 30-га спаткання з’яўляецца «Перспектыва». Дэвіз заахвочвае ўсіх удзельнікаў, каб Кальварыя стала для іх гарой, з якой яны могуць паглядзець на сваё папярэдняе жыццё, прысутнасцю Бога ў ім і дарогай, якой яны хочуць ісці далей.