Фотафакт: моладзь з Гродна выйшла спяваць у горад

У нядзельны вечар 8 ліпеня гродзенская моладзь выйшла на гарадскі “брадвей”, каб даць сваё сведчанне веры.

Штуршком для гэтага была пешая пілігрымка Гродна – Тракелі, удзельнікі якой спявалі хрысціянскія песні і танцавалі, праслаўляючы Пана.

Некалькі гадоў таму моладзь таксама выходзіла на вуліцы горада, таму гэта ўжо стала своеасаблівай традыцыяй.

“Славіць Бога на вуліцы і гаварыць аб Ім вельмі цяжкая справа, асабліва калі ты адзін, але такія ідэі спяваць разам – гэта добрая магчымасць евангелізацыі на вуліцы. Многія людзі здымалі нас на тэлефон і пыталіся, адкуль мы. Маю ў сэрцы вялікую радасць, што магу спяваць на хвалу Бога”, – кажа Раман Кухнавец

У цэнтры горада сабралася моладзь гродзенскіх парафій Святога Духа (Альшанка), Адшукання Святога Крыжа (бэрнардынскі) і святога Францішка Ксаверыя (катэдральны) разам са святарамі і семінарыстамі.

Як адзначылі святары, гэта было не апошні раз.

Вольга Сяліцкая, grodnensis.by

для друку для друку