19 кастрычніка ў касцёле Святой Тройцы ў Глыбокім адбыўся канцэрт з нагоды 40-й гадавіны абрання Яна Паўла II на пасад св. Пятра. Рэлігійныя і народныя песні выканаў польскі гурт «Tekla Klebetnica» («Вясковая пляткарка»), запрошаны Пасольствам Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь і Польскім інстытутам у Мінску. Гучалі ўлюбёныя песні святога Яна Паўла ІІ, гуральскія народныя мелодыі і ўласныя кампазіцыі гурта.
Марына Сінкевіч
для друку