Фотафакт. Біскуп Алег Буткевіч частуе марозівам пілігрымаў з Глыбокага

braslau_319 жніўня пілігрымаў з Глыбокага, якія крочылі трэці і апошні дзень у Браслаў, чакаў прыемны сюрпрыз. Насустрач пілігрымцы адзін ішоў… біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч.

Іерарх, прывітаўшы паломнікаў, прайшоў некаторы кавалак дарогі разам з вернікамі. Падышоўшы да аднаго з аўтобусных прыпынкаў, біскуп папярэдзіў, што бачыў які смачны абед чакае іх у Ахрэмаўцах, але ад спякоты па дарозе не схавацца, і дастаў з машыны вялікую скрыню з марозівам.

Аддзячыўшы біскупу за пачастунак пілігрымы накіраваліся далей да мэты свайго пілігрымавання, дзе праз некалькі гадзін пастыр Віцебскай дыяцэзіі вітаў іх на прыступках дыяцэзіяльнага санктуарыя.

Алёна Фянько

для друку для друку