Фотафакт. Баль для дзяцей у Віцебску

26 студзеня ў кавярні пры парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску прайшоў калядны баль для дзяцей. Абавязковы дрэс-код: хлопчыкі-прынцы, дзяўчынкі-прынцэсы, а таксама актыўнасць і добры настрой удзельнікаў.

Патрабавальная Каралева (с. Люцына) і вясёлы Клоўн (с. Ёнаша) падрыхтавалі для маленькіх удзельнікаў конкурсы, гульні і забавы.

Анатоль Бандарчук-Вошлаў, фота

для друку для друку