Фонд «Адкрытыя сэрцы» і Душпастырства сем’яў Віцебскай дыяцэзіі зладзілі свята для дзяцей

«Хвала на вышынях Богу, а на зямлі спакой людзям добрай волі»

30 снежня ў кафэ пры катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску адбылося свята ў гонар Божага Нараджэння, якое стала ўжо традыцыйным і ўпадабаным усімі. Фонд «Адкрытыя сэрцы» і Душпастырства сем’яў Віцебскай дыяцэзіі сабралі сваіх падапечных дзяцей з іх сем’ямі, дзяцей валанцёраў, а таксама светлых анёлкаў – асаблівых дзетак, каб у цёплай і ўрачыстай атмасферы, смехам і радасцю сустрэць Нованароджанага Хрыста. Свае віншаванні дзецям і іх бацькам выказаў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч, які наведаў гэта вясёлае святкаванне.

Вядома ж, не абышлося без карагодаў, пацешных гульняў, музыкі і песень, а салодкія пачастункі прыйшліся па гусце ўсім удзельнікам. Вынікам свята стала не толькі мора ўсмешак і добрага настрою, але і выдатныя падарункі, прадастаўленыя дзецям валанцёрскай арганізацыяй з Расіі. Дзякуючы гэтаму шчодраму дару, хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі на памяць аб мерапрыемстве важкія пакуначкі з цудоўнымі цацкамі.

Дзякуй усім, хто прыняў удзел у падрыхтоўцы і правядзенні свята! А дзецям і іх бацькам хочацца пажадаць, каб кожны дзень іх жыцця быў напоўнены радасцю, якую прынёс Нованароджаны Хрыстос у свет!

Наталля Пузанава

для друку для друку